http://www.euraforum.info Навіны Аналітыка Уплыў беларуска-еўрапейскага дыялогу на унутрыпалітычную сітуацыю запаволіўся

Уплыў беларуска-еўрапейскага дыялогу на унутрыпалітычную сітуацыю запаволіўся

Беларуска-еўрапейскі дыялог безумоўна уплывае на ўнутрыпалітычнае становішча ў беларускай дзяржаве. Аднак за апошні год, нягледзячы на інтэнсіфікацыю і інстытуцыянальнае афармленне дыялогу, гэты ўплыў зазнаў стагнацыю.

Практычна змякчэнне рэжыму ў Беларусі дасягнула ў другой палове 2008 года пэўнага ўзроўню, які дазваляе еўрапейцам весці стасункі з такога кшталту аўтакратыяй, і надалей яно застаецца на гэтым узроўні.

За перыяд ад часу расейска-грузінскага канфлікту ў жніўні 2008 года і з паглыбленнем праяваў крызісу ў беларускай эканоміцы стасункі паміж Захадам і Беларуссю значна палепшыліся. Але гэта не прывяло да карэнных зменаў унутры краіны: асобныя крокі па памяншэнні інтэнсіўнасці і маштабу рэпрэсіяў ўлады працягваюць ажыццяўляць у межах угода ў з Еўропай і ЗША згодна з той мадэллю дыялогу, якая была дасягнутая яшчэ да расейска-грузінскага канфлікту. Істотнае павелічэнне камунікацыяў паміж Рэспублікай Беларусь і еўрапейскімі структурамі, у тым ліку далучэнне краіны да Усходняга партнёрства, насуперак чаканням беларускай ліберальнай апазіцыі не пацягнула большай гнуткасці беларускіх уладаў. Далейшае змякчэнне беларускага рэжыму з’яўляецца ўсяго толькі другасным, ускосным прадуктам беларуска-еўрапейскага дыялогу і не будзе ягонай абавязковай умовай.

Спампаваць поўную версію дакумента

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.