http://www.euraforum.info Навіны Аналітыка Еўрапейская палітыка абумоўленасці: ці спрацавала яна датычна Беларусі?

Еўрапейская палітыка абумоўленасці: ці спрацавала яна датычна Беларусі?

Пасля таго, як Еўрасаюз больш за дзесяць год спрабаваў розныя стратэгіі, каб заахвоціць Беларусь да палітычнага прагрэсу, у лістападзе 2006 г. Еўрапейская камісія апублікавала свае прапановы “Што мог бы прынесці Беларусі Еўрасаюз”, у якіх выкладаліся перадумовы збліжэння з Беларуссю і вызначаліся 12 пазіцый, па якіх Еўрасаюз хацеў убачыць прагрэс.

 У кастрычніку 2008 г. да іх дадаліся яшчэ пяць патрабаванняў, каб прымусіць беларускія ўлады палепшыць дрэннае становішча ў сферы праў чалавека і забяспечыць больш важкую ролю грамадзянскай супольнасці. Ад 2008 г. беларускія ўлады, сутыкаючыся з наступствамі расійска-грузінскай вайны і глабальнага эканамічнага крызісу, пачалі падаваць сігналы, што прымаюць асобныя часткі вылучаных умоў, насамрэч абмяжоўваючыся мінімальным прагрэсам па некаторых пунктах і поўнай адсутнасцю зрухаў па іншых.

Увогуле Еўрасаюз, вылучыўшы свае ўмовы, прыйшоў да кепскіх вынікаў: па-першае, яго палітыка мала чаго дасягнула, па-другое, умовы, абвешчаныя ад імя ўсяго альянсу, ніколі цалкам не падтрымліваліся ўсімі яго ўдзельнікамі. Прынцып абумоўленасці сапраўды дапамог структураваць дыялог з беларускімі ўладамі, калі тыя сталіся гатовыя да перамоў, і паспрыяў гарантаванню свабоды палітычным вязням і паляпшэнню ўмоў працы для прэсы. У астатнім адсутнасць больш канкрэтных крокаў і такія наступныя падзеі, як зняцце візавых санкцый з вышэйшых беларускіх афіцыйных асобаў, сведчаць, што Еўрасаюз па вялікім рахунку адмовіўся ад прынцыпу абумоўленасці датычна Беларусі.

Палітыка абумоўленасці будзе мець поспех толькі тады, калі яна будзе падтрымлівацца як мага шырэйшай кааліцыяй дзяржаў, ставіць абмежаваны шэраг задач, быць канкрэтнай і прапаноўваць другому боку ясную і рэальную стратэгію выхаду. Яна мусіць прапаноўваць значныя выгоды за выкананне ўмоў групам, якія прымаюць палітычныя рашэнні, як было ў студзені 2009 г., калі МВФ пры ўхваленні крэдыту для Беларусі вызначыў умовы і магчымыя санкцыі ў выпадку кепскага іх выканання. Санкцыі могуць даць толькі абмежаваны вынік і будуць дзейснымі толькі ў спалучэнні з іншымі чыннікамі.

Запампаваць поўную версію дакумента

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.